Тэматыка кансультацый для бацькоў вызначаецца іх запытамі, выяўленымі ў выніку апытання, анкетавання, гутарак, а таксама падчас наведванняў сем'яў і да т.п.
Бацькоў неабходна загадзя праінфармаваць аб правядзенні кансультацыі. Акрамя аб'яў аб маючай адбыцца кансультацыі, лепш за ўсё ўручыць або паслаць ім запрашальныя паштоўкі, запіскі з запрашэннем або сказаць кожнаму з бацькоў аб маючым адбыцца мерапрыемстве індывідуальна.
Працягласць тэматычнай кансультацыі не павінна перавышаць 15-20 хвілін. За гэты час трэба паспець паведаміць самае галоўнае, важнае ў выглядзе парад, рэкамендацый. Добра, калі Вы падбераце адпаведны тэкст і складзеце напамінак па тэме кансультацыі. Гэта дазволіць бацькам зрабіць самааналіз, самаацэнку сваёй дзейнасці, асобасных якасцей, звязаных з выхаваннем дзіцяці.
Прапануйце бацькам літаратуру, з якой яны змогуць даведацца пра хвалюючую іх праблему. Удакладніце, ці ёсць у іх пытанні, адкажыце на іх.
Тэматычныя кансультацыі могуць праводзіцца як выхавацелямі груп, так і спецыялістамі ўстановы дашкольнай адукацыі - педагогам-псіхолагам, музычным кіраўніком, кіраўніком фізічнага выхавання, старшай медсястрой (лекарам).
Некаторыя кансультацыі могуць быць праведзены загадчыкам установы або яе намеснікам па асноўнай дзейнасці ці нават бацькамі. Напрыклад, бацька-стаматолаг, настаўнік, урач-педыятр і да т.п. кампетэнтна выкладуць звесткі па канкрэтнай тэме, адкажуць на пытанні бацькоў пры ўмове папярэдняй дамоўленасці аб іх актыўным удзеле ў мерапрыемстве. Акрамя таго, пры неабходнасці для задавальнення запытаў бацькоў у дашкольную ўстанову можна запрасіць спецыялістаў з іншых арганізацый: юрыста, супрацоўніка ДПС, інспектара па апецы і інш.